24 траўня 1904 г. у вёсцы Пясочнае нарадзіўся беларускі паэт-песнятворца Адам Русак*. У 1927 г. апублікаваў першы верш «Мая песня». Бадай, кожны беларус чуў песню на ягоны верш «Бывайце здаровы».
*У гонар творцы назвалі вуліцы ў роднай вёсцы і ў Капылі. На будынку школы і доме, дзе ён жыў, усталявалі мемарыяльныя шыльды.