29 траўня 2020 г. у Горадні затрымалі* Сяргея Ціханоўскага, блогера і заснавальніка «Страны для жизни». Некаторыя лічаць, што менавіта з гэтай падзеі пачалася прэзідэнцкая кампанія 2020 г., што ў выніку прывяла да пратэстаў, а мноства беларусаў – да крымінальных справаў, пазбаўлення волі ці эміграцыі.
*14 снежня 2021 г. Сяргею Ціханоўскаму вынеслі прысуд – 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch