9 чэрвеня 1661 г. ад вялікага князя літоўскага Яна Казіміра Магілёў атрымаў герб*: «у блакітным полі тры срэбныя вежы, у адчыненай браме сярэдняй – рыцар, узброены мячом, уверсе над брамай, на круглым шчыце – узброены вершнік з мячом і шчытом». Адзін з беларускіх гербаў, на якіх можна ўбачыць Пагоню.
*На першым гербе (1577) была «вежа мураваная, высока выведзеная».
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch