3 ліпеня 1655 г. войскі расейскага цара Аляксея штурмавалі і занялі Менск. Праз пяць гадоў, 3 ліпен…

3 ліпеня 1655 г. войскі расейскага цара Аляксея штурмавалі і занялі Менск. Праз пяць гадоў, 3 ліпеня 1660 г., горад вызвалілі войскі падканцлера ВКЛ Паўла Сапегі. Адбылося гэта ў часе Крывавага патопу*, адной з найцяжэйшых войнаў для беларусаў.

*У 1654-1667 гг. загінуў кожны другі жыхар нашых земляў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch