17 верасня 1590 г. Жыгімонт III Ваза надаў Лідзе герб і магдэбургскае права. Герб* уяўляе сабой шчыт, падзелены на дзве паловы. На левай, чырвонай, – залаты леў**, а на правай, блакітнай, – два залатыя скрыжаваныя ключы.
*Адзін з самых старажытных у Беларусі. **Толькі тры нашыя гарады маюць выяву льва на гербах: Ліда, Слонім і Гарадок.