Наколькі ўстойліва Беларусь? Прэзентацыя Індэкса рэзіліентнасці Беларусь у крызісе ці ўжо на мяжы к…

Наколькі ўстойліва Беларусь? Прэзентацыя Індэкса рэзіліентнасці

Беларусь у крызісе ці ўжо на мяжы калапсу? Як змяніўся стан краіны за тры гады? Якая сфера найбольш уразліва, а якая – найбольш устойліва?

Вяртаемся пасля святаў і запрашаем на прэзентацыю Індэкса рэзіліентнасці 2023, якая адбудзецца 10 студзеня ў 12:00 (CET). Для ўдзелу абавязкова зарэгіструйцеся.

Індэкс рэзіліентнасці – гэта новы падыход да ацэнкі актуальнага стану краіны як шматграннай сістэмы. Даследчыкі ЦНІ апыталі 45 беларускіх экспертаў, каб у дынаміцы ацаніць рэзіліентнасць пяці сфер: палітыкі, эканомікі, соцыума, інфармацыйнай сферы і сферы ўзброеных сіл.

Спікеры:

Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй, даследчыца, аўтарка Індэкса рэзіліентнасці

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, аўтар Індэкса рэзіліентнасці.

Мадэратар:

Віталь Цыганкоў, журналіст «Радыё Свабода», вядучы на «Белсат».

Рэгістрацыя