Офіса-кабінет і набліжаныя структуры таксама чакае секвестр. Падаецца, што ён даволі значны, бо зьяўляюцца ўжо тэорыі змовы. Кшталту, Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з Захадам пра тое, што яго ня будуць чапаць, а ён неяк пачне чарговую лібералізацыю. Таму і грошы замарожаныя.
Гэта ўсё вельмі лёгка абвяргаецца:
1. Рэжым не спыняе рэпрэсіі.
2. Рэжым не дэманструе жаданьня неяк дыстанцавацца ад расіі.
3. Пагрозы з боку офіса-кабінета няма.
Усё значна прасьцей. Эфектыўнасьць усёй дзейнасьці нулявая ці адмоўная. 2020-ы год канчаткова быў пахаваны ў 2021-м.
У 2024-м гэта стала відавочна. Донары таксама ўсё добра разумеюць. Нават пілаваць разам становіцца небясьпечным.
Таму праграмы і скарачаюцца. На жаль скарачэньне закране і тых, хто нешта рабіў, а не пісаў пляны, канцэпцыі ды канстытуцыі.