Каля ўрада Польшчы адбыўся чарговы пікет з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку. Моцны вецер…

Каля ўрада Польшчы адбыўся чарговы пікет з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку. Моцны вецер і праліўны ледзяны дождж не сталі перашкодай для ўдзельнікаў акцыі.
Маральны абавязак свабоднага свету — вызваліць людзей, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

У канцылярыю ўрада на імя прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска перададзены зварот удзельнікаў акцыі.

Прапануецца:
1. Вылучыць ультыматум Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зняволеных, у адваротным выпадку ўсе грузаперавозкі з Беларусі ў краіны Еўразвязу павінны быць заблакаваныя.

2. Прыняць неадкладныя і вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі заложнікаў і, пры неабходнасці, арганізаваць іх эвакуацыю ў бяспечныя краіны.

3. Перагледзець пытанне аб адкрыцці межаў для людзей, напрыклад, чыгуначных зносін і аблегчыць працэдуру атрымання польскіх віз.


Наступная акцыя плануецца 26 лютага.
Запрашаем беларусаў Варшавы і іншых гарадоў падключацца да арганізацыі акцый па месцы пражывання. Голас кожнага мае значэнне!