Заклікаем вышэйшыя йнстытуты Эўразьвязу і ўлады Польшчы заняць больш рашучую пазыцыю ў адносінах да тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі й ВЫСТАВІЦЬ
УЛЬТЫМАТУМ да рэжыму: альбо вызваленьне ўсіх палітвязьняў, альбо будуць спынены ўсе чыгуначныя перавозкі тавараў зь Беларусі, у т. л. транзітныя з Расеі й Кітаю!
Сваякі палітвязьняў! Дыяспары ўсіх краінаў! Усе, каму неабыякавы лёс палітзьняволеных, усе, каму гэта баліць! Выходзьце да амбасадаў Польшчы, прадстаўніцтваў Эўразьвязу, урадаў сваіх краінаў з такімі ж зваротамі й патрабаваньнямі, каб выратаваць людзей, якія ў няволі.