ЕС: «Новыя прадстаўнікі парламента і мясцовых саветаў не маюць дэмакратычнай легітымнасці»На фоне ма…

ЕС: «Новыя прадстаўнікі парламента і мясцовых саветаў не маюць дэмакратычнай легітымнасці»

На фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі 25 лютага ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі. Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі.

Таксама наконт беларускіх выбараў* выказаўся і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Ён заявіў, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў не былі выкананыя, а таксама ў чарговы раз патрабаваў у беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў.

«ЕС працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абіраць сваіх прадстаўнікоў шляхам сапраўдных, дэмакратычных і празрыстых выбараў».

Падрабязнасці elections2024.spring96.org/be/news/114567