Целаахоўнік Лукашэнкі ўзначаліў прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс»
Адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс» са спецдазволам на абыходжанне са зброяй узначаліў супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі — Юрый Альшэўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» праект «Бюро» даведаўся, што ён каля 20 гадоў працуе целаахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.