Шмат размоваў было наконт таго нападзе Лукашэнка, не нападзе. Вядома, што выступ Сахашчыка, тым больш з такой гучнай заявай як нібыта ядзерная атака, гэта не больш чым піяр зыходзячых у тыраж псеўдапалітыкаў. З іншага боку незразумелая і пазіцыя тых, хто кажа, што гэта ўкіды і гэта цалкам немагчыма. Так, Лукашэнка ўсе гэтыя гады казаў пра мірнае неба і так далей, але тым не менш, ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён пастаянна праводзіў мерапрыемствы па павышэнні баяздольнасці войска. Тут вам і набыццё новай зброі, у прыватнасці (канешне ж азіраючыся на вайну ва Украіне) закупаліся сродкі РЭВ і РЭБ, так ці інакш, але заняткі з вайскоўцамі Лукашэнкі праводзілі баевікі «Вагнэра», людзей з нашыўкамі таго ж «Вагнэра» неаднаразова заўважалі на гульнях страйкбалістаў у РБ, ну а зараз зРБ прыходзяць паведамленні аб нібыта прыхаванай спробе мабілізацыі. Прынамсі паведамленні аб тым, што ў Беларусі актыўна прапануюць пайсці на кантракт у войска тым, хто ўжо даўно ў ім адслужыў да нас даходзяць. Няўжо некаторыя думаюць, што гэта такія падрыхтоўкі да чарговага параду, ці проста само сабой потым недзе знікне?
«Немагчыма пазбегнуць вайны рыхтуючыся да яе» – Альберт Эйнштэйн.
Тым не менш, а хто кажа, што Лукашэнка рыхтуеца менавіта да наступальнай вайны? Магчыма ён сам баіцца ўжо ўсіх, ведаючы, што канец блізкі?