Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі, 230-годзьдзе Паланэцкага ўнівэрсалу Касьцюшкі1794 —…

Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі, 230-годзьдзе Паланэцкага ўнівэрсалу Касьцюшкі

1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал, якім абвяшчалася апека ўраду над сялянамі, сяляне аб’яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але безь зямлі. Пайсьці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама апавясьціўшы камісію ўпраўленьня аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбываньні паншчыны.

7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка. Яму было 47 гадоў.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2DE8