Перастаноўкі ў Мінабароны РФ — прыкмета падрыхтоўкі да зацяжной вайны ва Украіне і канфрантацыі з NA…

Перастаноўкі ў Мінабароны РФ — прыкмета падрыхтоўкі да зацяжной вайны ва Украіне і канфрантацыі з NATO ў будучыні. Такое меркаванне выказаў Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сувязі з заменай Сяргея Шайгу на Андрэя Белавусава.

Пры Шайгу ведамства сутыкалася з абвінавачваннямі ў карупцыі і падвяргалася з’едлівай крытыцы. Белавусаў жа мае рэпутацыю эфектыўнага тэхнакрата. Амаль 10 гадоў ён займаў пасаду міністра эканамічнага развіцця, удзельнічаў у кіраванні рознымі інавацыйнымі праектамі (у тым ліку па распрацоўцы беспілотнікаў).