Хм. Яшчэ адно цікавае назіраньне.
Ітак, на фоне візыту Пуціна у Гомлю прылятае самалёт Януковіча.
На супольнай прэс-канфэрэнцыі было зададзена загадзя падрыхтаванае пытаньне пра паўнаважаньні Зяленскага (нагадаю, РФ разганяе тэзу што 20 траўня скончаныя).
І тут адказ Пуціна не паказваюць, а Лукашэнка доўга плавае навокал адной фразы “усё складана”. Але Зяленскі зноў “Уладзімір Аляксандравіч”. Пуцін бачна не задаволены.

Таму цалкам можна дапусьціць, што пытаньне абгаворвалі і каб дамовіліся, дасталі бы Януковіча як чорта з табакеркі, ствараючы ўмоўна ў нейкай Гомлі ці Брагіне “урад легітымнага”.
Але Лукашэнка баіцца. Бачыць што ў Пуціна ня ўсё выходзіць і не хоча рызыцаваць. Альбо з Масквы мала прапанавалі – не сышліся ў кошце. Таму адказ млявы. А самалёт днямі можа паляцець назад. Натуральна, калі Пуцін не даламае ТатуКолі да свайго адлёту.
А тым часам на вячэру падалі францускае віно. Прычым не так каб калекцыйнае. Не благое але й не цудоўнае. Затое лукашысцкія прапагандысты падкрэсьлілі пра “францускае”. І тут на памяць прыходзяць праблемы расейскай дыпляматыі з Парыжам.
Адным словам, пакуль сочым ))