Беларусь больш не будзе прымаць еўрапейскіх вайсковых інспектараўСёння Лукашэнка прыпыніў дзеянне Д…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Беларусь больш не будзе прымаць еўрапейскіх вайсковых інспектараў

Сёння Лукашэнка прыпыніў дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Гэта азначае, што наша краіне адмаўляецца дзяліцца інфармацыяй пра сваю зброю і тэхніку з еўрапейскімі краінамі, а таксама не будзе прымаць інспектараў.

Раней адпаведная дамова прыпынялася толькі ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі. Цяпер Лукашэнка адмовіўся ад дакументу цалкам.

Галоўная мэта дамовы – спыніць гонку ўзбраенняў і падвысіць празрыстасць вайсковай сферы, каб зрабіць вайну ў Еўропе немагчымай. Тым не менш, Пуцін дэнансаваў дамову ў 2023-м, Польшча ўвяла мараторый на дакумент у сакавіку 2024-ага, а Малдова і Турэччына ўвогуле выйшлі з дамовы.