Кіраўнік МЗС Літвы адказаў, ці варта Ўкраіне паражаць цэлі і ў БеларусіМіністар замежных спраў Літвы…

Кіраўнік МЗС Літвы адказаў, ці варта Ўкраіне паражаць цэлі і ў Беларусі

Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс перад пачаткам саміту кіраўнікоў МЗС краін NATO ў Празе адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці мусіць Ўкраіна паражаць і цэлі ў Беларусі.

«Я маю на ўвазе тое, што Ўкраіна павінна мець здольнасьць абараняцца. Калі Расея, баючыся, што цэлі могуць быць пад ударам у Расеі, можа перанесьці іх кудысьці яшчэ, то я думаю, што выбар цэляў мусіць быць перанесены таксама».

31 траўня ў Празе праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў NATO, дзе прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Гэбэштрайт заявіў, што Ўкраіна можа выкарыстоўваць перададзеную ёй зброю па расейскіх аб’ектах. Як паведаміла агенцтва dpa, нямецкі ўрад ухваліў адпаведнае рашэньне.

https://smarturl.click/ppq2W