Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў УкраінеПрэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэ…

Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне

Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.

Адпаведную сумесную заяву па выніках сустрэчы лідэраў дзьвюх краін у Парыжы апублікавалі на сайце Белага дому.

Байдэн і Макрон таксама абмеркавалі іншыя варыянты падтрымкі Ўкраіны. У прыватнасьці, ЗША і Францыя маюць намер дапамагчы Кіеву пераадолець гуманітарныя наступствы баявых дзеяньняў, а таксама зьмякчыць іх уплыў на глябальную харчовую стабільнасьць, энэргетыку, навакольнае асяродзьдзе і ядзерную бясьпеку. https://smarturl.click/LY6lO