
Дональд Трамп напісаў, што падчас нядаўніх перамоваў у Кітаі з Пуціным ён заклікаў расейскага кіраўніка «спыніць усю ваенную агрэсію супраць тэрыторый па ўсёй Эўропе ў надзеі, што паміж Расеяй і Ўкраінай можна будзе заключыць дамову, і хутка».
«Мы вядзем вельмі канструктыўныя перамовы. Я лічу, што існуе цалкам рэальны шанец дасягнуць выніку».