Што рабіць і як ратаваць дэмакратычныя сілы? Пачаўся чарговы цыкл

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст ##Царква #Царква

Што рабіць і як ратаваць дэмакратычныя сілы?

Пачаўся чарговы цыкл развагаў пра тое, як жа ратаваць беларускую апазіцыю. Гучаць розныя варыянты і прапановы, пачынаючы ад кадравых ператасовак да суцэльнага абнаўленьня так званых апазіцыйных інстытутаў.
На маю думку, на дадзены момант, методыкі ратаваньня “дэмсілаў” не існуе. Як няма магчымасьцяў зрабіць яе эффектыўнай.

Ёсьць таму шмат прычын:

1. Адна з самых галоўных – дэфіцыт шчырасьці і сапраўднасьці матываў людзей, якія сталі палітычнымі дзеячамі. Сутнасьць дзеячоў, йх прырода была схавана пад пакровам агульнай эйфарыі, прыгожымі словамі, хаця ўсе было відавочна.
Зразумела, што вера ў нешта лепшае і сьветлае была мацнейшая за цьвярозыя развагі. І на працягу гэтых 6 год, “шчырасьць” палітыкаў была вымушанай. Калі твае саюзьнікі не шчырыя, не сумленныя пабудаваць сур’езную альтэрнатыву ўладзе, будзе немагчыма.
Час задаць сабе пытаньне, а каму з палітыкаў ад апазіцыі вы сапраўды давяраеце, хто з палітыкаў сапраўды шчыры ў тым, што кажа? Я асабіста ведаю толькі некалькі такіх дзеячоў.

2. Інстытуцыянальны падзел. Дэмсілы падзяляюцца на “дэмсілы” – АПК, Офіс, КР і іншыя апазіцыйныя структуры і ініцыятывы, і асобных актывістаў, якія не ўваходзяць ў т.зв. “дэмсілы”. Гэтая апазіцыйная прастора даволі шматлікая і ідэалагічна разнастайная, але адзіная у крытычным падыходзе да “дэмакратычных сіл” і ў перакананьні, што трэба нешта зьмяняць. Аднак жа унутранае аб’яднаньне крытычнай апазіцыйнай прасторы на аснове стваей нелюбові да офіснай сістэмы – не магчыма, бо ідэалагічныя супярэчнасьці, узаемны недавер будуць асноўным тормазам.

Агульна уся апазіцыя максімальна раз’яднана і нейкіх фактараў, аб’ектыўных умоваў для шырокай кааліцыі зараз не існуе. Варта дадаць, што офіс-кабінет і тым больш КР гэта не арганізацыі, гэта не партыі (акрамя дзеячоў з АГП у офісе), гэта не нейкі шырокі рух – гэта парэшткі выбарчай кампаніі, якія вычэрпваюцца, а іншых крыніц падтрымкі для йх няма.

3. Рознае бачаньне праблемы. Для “Офіс-АПК-КР” ніякіх праблемаў, крызісаў няма. Ключавыя постаці жывуць добра і ўсім забясьпечаны на бліжэйшы год-два. Мяняць нешта для йх не мае сэнсу. Бо навошта, калі ўсе добра. Карнавал прауягваецца: паездкі, канфэрэнцыі, грантавыя інраструктура ёсьць. Адказнасьці і кантролю няма і не будзе, ды і не патрэбна. Яны не перад кім не адказваюць, ніякіх выбарных з’ездаў і сходаў не праводзяць.
Галоўная мэта – пратрымацца на плаву і забясьпечыць сябе. У барацьбе за захаваньне status quo і сваёй манаполіі на права называцца “дэмсіламі” выкарыстоўваюцца ўсе метады. На меркаваньні людзей, палітыкаў, назіральнікаў – напляваць. Крытэрам жыцьцяздольнасьці з’яўляюцца не думкі беларусаў, а пазіцыя заходніх фондаў і дзеячоў;

4. Немагчымасьць рэальных рэформаў і аднаўленьня ўплываў з боку апазіцыі. Трансфармацыя апазіцыі неабходна толькі пры ўмовах практычнага дзяньня – рэальнай барацьбы за ўладу. І тут я згодны са спадаром Кныровічам. Стратэгіі рэальнага дзеяньня ў іншых апазіцыйных ініцыятываў няма. Адзіным прэтэндэнтам быў Полк Каліноўскага, аднак… Магчыма, пасьля кадравай чысткі ў офіс-кабінэце быў бы падняты ўзровень адказнасьці і фінансавай празрыстасьці, але практычная дзейнасьць усе роўна была б моцна абмежавана. Хаця ў сеньняшніх умовах ратацыя і транспарэнтнасьць у “інстытутах” гэта ўжо шмат. Добры крок наперад.

5. Стратэгічны тупік. Ніякай эфектыўнай стратэгіі барацьбы з рэжымам няма. Любая стратэгія павінна быць накіравана на дзеяньні ўнутры Беларусі, а зараз рэалізаваць гэта проста немагчыма. Бакі (групы) могуць прапанаваць толькі ўласныя падыходы ўзаемадзеяньня з рэжымам:
А). Санкцыі і ізаляцыя да самага канца; Б). Камунікацыя, “дыялог” і спадзяваньне на палітычную палегку; В). Сітуацыйная дэізаляцыя рэжыму, для утрыманьня асноваў суверэнітэту.
Але ў любым выпадку рэалізацыя гэтых падыходаў залежыць ад пазіцыі Захаду і апазіцыя не мае на гэта ніякага уплыву.