
З вечара панядзелка да 10:00 пятніцы ў Гомелі пройдзе праверка гатоўнасці міліцыі і ўнутраных войскаў да дзеянняў «у асаблівых умовах».
Рух і паркоўку абмяжуюць на вуліцы Камунараў, каля будынка на Савецкай, 18, і часткова каля гасцініцы «Сож».
Падчас вучэнняў на вуліцах горада магчыма з’яўленне ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. ДАІ просіць кіроўцаў загадзя планаваць маршруты з улікам абмежаванняў.
Акрамя таго, 25 і 26 лістапада ў Гомелі перакрыюць яшчэ некалькі вуліц ерагодна з нагоды гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.