Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст ##Царква #Царква
Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў

З-за блакады транзіту беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў эўрапейскімі краінамі, Беларусь вымушаная плаціць Расеі сотні мільёнаў даляраў за транзіт па яе тэрыторыі.

Расейская чыгунка (РЖД) атрымлівае з перавозак беларускіх калійных угнаеньняў і нафтапрадуктаў ад $327 да $383 млн штогод — каля мільёна даляраў у дзень.

Гэта больш, чым да 2022 году за транзыт беларускіх угнаеньняў разам атрымлівалі літоўская чыгунка LTG, тэрмінал BKT і порт Клайпеды.

За перавозку аднаго вагона-хопэра з калійнымі ўгнаеньнямі да расейскага порту Ўсьць-Луга РЖД бярэ $2240. Паводле цяперашняга тарыфу LTG, такі ж маршрут да Клайпеды каштаваў бы $1285. У 2018–2021 гадах літоўская чыгунка атрымлівала з аднаго вагона менш за $500.

Нягледзячы на рост тарыфаў, перавозка празь Літву цяпер абыходзілася б на траціну таньней.

Крыніца: @belzhd_live