
У інтэрв’ю французскаму выданню Le Point 17 лістапада Лукашэнка заявіў, што Еўропа не зможа пабудаваць новую сістэму бяспекі без Расіі. «Еўропа — наш дом. Але не забывайце, што ў гэтым доме ў нас ёсць велізарная Расія», — сказаў ён.
Вельмі паказальная рыторыка для чалавека, які фармальна ўзначальвае незалежную дзяржаву. У ягонай карціне свету Расія — не проста сусед, а абавязковы ўдзельнік усіх еўрапейскіх працэсаў, з інтарэсамі якога трэба лічыцца ў першую чаргу.
А дзе ў гэтай схеме Беларусь? Дзе яе ўласная бяспека, нацыянальныя інтарэсы і права самастойна вызначаць знешнюю палітыку? Лукашэнка зноў гаворыць пра Расію як пра гаспадара агульнага «дома», але чамусьці забывае, што Беларусь — не расійскі пакой і не дадатак да Крамля.
Кіраўнік незалежнай краіны павінен абараняць яе інтарэсы.