Польшча ўзмацняе бясьпеку на мяжы з Расеяй пасля папярэджанняў пра магчымыя дывэрсіі

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Увага! Польшча ўзмацняе бясьпеку на мяжы з Расеяй.

Польскія ўлады распачалі адмысловую апэрацыю ў Вармінска-Мазурскім і Падляскім ваяводзтвах пасьля папярэджаньняў вайсковай выведкі і спэцслужбаў саюзьнікаў пра магчымыя дывэрсіі паблізу мяжы з Калінінградзкай вобласьцю.

Паводле паліцыі, адзін з магчымых сцэнароў — пранікненьне на тэрыторыю Польшчы ўзброеных групаў. У рэгіён ужо накіраваныя дадатковыя сілы паліцыі, войска, памежнай варты і спэцслужбаў.

Жыхароў памежных раёнаў заклікаюць захоўваць пільнасьць, уважліва ставіцца да падазронай актыўнасьці і не ігнараваць паведамленьні польскіх уладаў.

У выпадку выяўленьня падазроных асобаў, прадметаў або незвычайнай актыўнасьці не спрабуйце самастойна высьвятляць абставіны — паведамляйце адпаведным службам.