Былога намесніка начальніка памежнай заставы «Хойнікі» Артура Сыраквашу асудзілі за дзеянні, звязаны…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Былога намесніка начальніка памежнай заставы «Хойнікі» Артура Сыраквашу асудзілі за дзеянні, звязаныя з атрыманнем і распаўсюдам інфармацыі праз Telegram-канал «Беларускі гаюн».

Паводле праваабаронцаў, пераслед мог быць звязаны з маніторынгам перамяшчэнняў расійскіх войскаў у Беларусі. Артура Сыраквашу прызналі палітвязнем 21 кастрычніка 2025 года.

Цяпер ён адбывае трох з паловай гадоў зняволення ў калоніі № 3 у Віцьбе пад Віцебскам.Рэжым карае беларусаў за інфармацыю, якая раскрывае прысутнасць і дзеянні расійскіх войскаў у Беларусі.