Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне12 кастрычніка францускія вайс…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF Peak на паўднёвы ўсход ад Мадагаскару, прыкладна за 830 км на поўдзень ад востраву Рэюньён.

Падставай для затрыманьня сталі падазрэньні ў выкарыстаньні падробленай рэгістрацыі судна і перавозцы нафты ў абыход усталяваных абмежаваньняў.

Паводле ўкраінскага выведнага праекту War&Sanctions, танкер зьвязаны з расейскай суднаходнай кампаніяй «Совкомфлот» і знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канады, Японіі, Швайцарыі і Ўкраіны.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон пацьвердзіў правядзеньне апэрацыі і заявіў пра намер Парыжу працягваць барацьбу з расейскім ценявым флётам ва ўсім сьвеце.