Зь Беларусі ў Літву — і далей у Калінінград. Што за аб’ект зафіксавалі літоўскія радары
13 верасьня каля 4:05 радары Ваенна-паветраных сілаў Літвы каля Варэны — гораду на поўдні Літвы, блізу мяжы зь Беларусьсю — зафіксавалі паветраную цэль, якая рухалася ў бок Калінінградзкай вобласьці Расеі. Паводле літоўскага войска, імаверна, аб’ект трапіў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі. Каля 4:25 цэль пакінула паветраную прастору Літвы і перасекла мяжу з Калінінградзкай вобласьцю. https://smarturl.click/agmvxY
Літоўскае войска паведамляе, што за апошнія некалькі гадоў у Літву заляталі сем дронаў, якія, як мяркуецца, былі ўкраінскімі апаратамі, зьбітымі з курсу расейскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Некаторыя зь іх мелі выбухоўку.
Зь Беларусі ў Літву — і далей у Калінінград. Што за аб’ект зафіксавалі літоўскія радары
13 верасьня каля 4:05 радары Ваенна-паветраных сілаў Літвы каля Варэны — гораду на поўдні Літвы, блізу мяжы зь Беларусьсю — зафіксавалі паветраную цэль, якая рухалася ў бок Калінінградзкай вобласьці Расеі.