Саміт ШАС. Лукашэнка не здолеў выцягнуць сі нават на small talk у кулуарах. Яго проста праігнорылі. Ну і ягоная правова з уласнымі ініцыятывамі дадала негатыву (альбо пра плянаваную прамову ведалі загадзя)
У Менску адкрыўлася выставва кітайскіх тавараў. Тэарэтычна на яе ў якасьці ганаровага госьця меў прыехаць адзін з намесьнікаў Дзяржаўнай Рады КНР. Не прыехаў.
На самміт БРІКС – досыць паважнае мерапрыемства пасылаецца Рыжанкоў. Звычайн Лукашэнка не абмінае магчымасьці засьвяціцца сярод лідэраў краінаў. Тым болей уплывовых. Гэтым разам маем найніжчы паказчык удзелу. З іншых краінаў не ніжэй за віцэ-прэмьера ці віцэ-прэзідэнта (калі казаць пра партнэраў). З чальцоў БРІКС міністр замежных спраў толькі ад Бразіліі.
Але там выбары ну і між Модзі ды Да Сілвай “чорная котка прабегла” яшчэ на пачатку 2026. Там свае разборкі, у тым ліку што да пазыцыі пашырэньня БРІКС. Чаму ж не ТатаКолі – таму што, каб паляцеў, выглядаў бы блякла, без важных сустрэчаў. У рэжыме напалову ігнору.
Ну і цяпер чакаем кастрычніка. Там мела быць быць дзьве паважныя дэлегацыі. Адна зь іх у пагонах, другая ў гарнітурах. Ці будуць – пытаньне пакуль без адказу.
Гэтым разам прычына – збольшага палітыка. Ну і крыху эканамічных пытаньняў да Менску таксама зьявілася.
Ці ёсьць такое крызісам адносінаў? Пакуль не. Нагадаю форум ініцыятывы “пояс ды шлях” пару год таму. Калі, па словах аднаго дыплямата “Пояс і Шлях пакуль ідзе без Лукашэнкі” Але таго разу была хуткая праца над памылкамі і пасьля сустрэча з Сі. Працу над памылкамі, дакладней, сёлета хатняе заданьне трэба рабіць. І калі яно будзе зробленае, напрыканцы году будзе цукерка ад КНР. Дарагая такая цукерка.