Беларусь можа стаць адной з цэляў у выпадку вайны Расіі з НАТОУ выпадку расійскай агрэсіі супраць кр…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Беларусь можа стаць адной з цэляў у выпадку вайны Расіі з НАТО

У выпадку расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі адказ НАТО можа закрануць і ваенную інфраструктуру ў Беларусі. Сярод магчымых цэляў называюцца аб’екты ў раёне Гродна — 1-ы зенітны ракетны полк, 6-я асобная механізаваная брыгада, аэрадром і Гожскі палігон.

Пасля гэтага можа быць створана так званая «kill zone» уздоўж беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай мяжы, уключаючы раён Гродна.Наступнымі патэнцыйнымі цэлямі называюцца ваенныя аэрадромы ў Баранавічах і Лідзе.

Пры гэтым асноўнай задачай НАТО будзе не акупацыя Беларусі ці Расіі, а спыненне расійскага наступлення і знішчэнне ваенных магчымасцяў для яго працягу. Фактычна, у выпадку вайны адказнасць за небяспеку для Беларусі будзе ляжаць на рэжыме, які дазваляе Маскве выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў ваенных мэтах.

І зноў за імперскія амбіцыі Крамля і залежнасць рэжыму лукашэнкі ад Расіі найперш могуць расплачвацца беларусы.