Пачобут: «Я хачу дадому і паеду дадому» → https://smarturl.click/geXDO
Былы палітвязень Анджэй Пачобут па-ранейшаму зьбіраецца вярнуцца ў Беларусь на пачатку верасьня, нягледзячы на небясьпеку зноў трапіць за краты. Пра гэта ён заявіў у размове з карэспандэнтам польскага рэгіянальнага выданьня Tygodnik Podhalański.
«Тут ты адрываесься ад астатняга грамадзтва, ад людзей, якія там жывуць у абсалютна іншых умовах. І ты проста ня маеш права гаварыць ад іхнага імя», — патлумачыў ён сваю пазыцыю.

«Я з Горадні, я з-над Нёмана, там мая радзіма, Горадзеншчына. Калі я паехаў у Вільню і апынуўся на Віленшчыне, калі пачуў там нашую польскую мову, мясцовыя рысы, дык, ведаеш, увогуле ўсе гэтыя нашыя настроі… Бо гэта фактычна адзін рэгіён, што тут казаць. Мне было вельмі блізка да дому. Настальгія вельмі моцна ўдарыла менавіта там, калі мы прыехалі ў Друскенікі, там быў Нёман. Так што, без сумневу, я хачу дадому і паеду дадому. На пачатку верасьня буду, яшчэ некалькі справаў маю — і паеду».