Прапагандыст Тур заявіў, што амаль у 1000 беларусаў канфіскуюць жытло ў палітычных справахАмаль тыся…

Прапагандыст Тур заявіў, што амаль у 1000 беларусаў канфіскуюць жытло ў палітычных справах

Амаль тысячы беларусаў, якія зьехалі з краіны, пагражае страта пакінутай на радзіме нерухомасьці, заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ прапагандыст Ігар Тур. Ён нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу, якая мае 257 фігурантаў: удзельнікаў электаральнай кампаніі і арганізатараў.

«Ва ўсіх будзе канфіскаваная ў даход дзяржавы нерухомасьць, якая арыштаваная, апячатаная і завараная. Давайце палічым. У сярэднім няхай 100 тысяч даляраў за кватэру памножым на 257 атрымаем крыху больш, чым 2,5 млн долараў [насамрэч пры такіх падліках атрымліваецца больш за 25 мільёнаў даляраў]. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі — гэта сьлёзы».

Далей прапагандыст заявіў, што, апроч фігурантаў «справы КР», ёсьць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасьць у палітычных справах. Іх колькасьць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы». https://smarturl.click/G6ZaD