Мінімум 200 беларусаў былі рэпрэсаваныя па “справе Гаюна” — за падтрымку Ўкраіны падчас расейскага н…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Мінімум 200 беларусаў былі рэпрэсаваныя па “справе Гаюна” — за падтрымку Ўкраіны падчас расейскага нападу

Як паведамляе «Вясна», на гэты момант вядома пра як мінімум пра 200 фігурантаў «справы Гаюна». Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу.

“Беларускі Гаюн” — праект блогера Антона Матолькі (фактычна, бот і канал на расейскай платформе Тэлеграм), створаны 20 лютага 2022 году, куды неабыякавыя беларусы дасылалі інфармацыю пра перасоўваньне тэхнікі расейскіх акупантаў па тэрыторыі Беларусі.

У лютым 2025 г. спецслужбы атрымалі доступ да ўсіх кантактаў гэтага чат-боту. Як патлумачыў Антон Матолька, адбылося гэта праз ягоную памылку. Ужо больш за год у Беларусі адбываюцца арышты і суды над людзьмі, якія кантактавалі з ботам.