Канфэрэнцыя сегментацыі.Канфэрэнцыя “Новая Беларусь” як прадвесьнік сегментацыі адразу на некалькіх …

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Канфэрэнцыя сегментацыі.

Канфэрэнцыя “Новая Беларусь” як прадвесьнік сегментацыі адразу на некалькіх узроўнях.

Менавіта так, тое што пабачыў наводзіць на думку менавіта пра сегментацыю. Пра што гаворка?
1. Група Бабарыкі сёньня канчаткова аформілася як самастойны палітычны суб’ект. Які пазыцыянуе сабе на роўных зь групай Ціханоўскай. Тут і дэманстрацыя розных падыходаў да дзеяньняў апанэнтаў Лукашэнкі, тут і анонс уласнага праекту “Беларуская сетка”. Фармальна пакуль без прэтэнзій на палітычнае лідарства ў эміграцыі. Але тое яму і не патрэбна на тым узроўні.
2. Сегментацыя груп. У дадзеным выпадку група Ціханоўскай і значнай частцы беларускіх груп у Украіне. Так, нягледзячы на візіт Сьвятланы Ціханоўскай да Кіева. І публічнае адкрыцьцё “прадстаўніцтва”. Тут маем спробу склікаць канфэрэнцыю беларусаў Украіны. Тут, дарэчы і адстаўка “прадстаўніцы” Ціханоўскай Сьвятланы Шацілінай. Якая, паводле яе словаў прыняла такое рашэньне месяц таму. Прычыны, мяркую, распавядзе сама, але яна напоўніцу адчула менавіта гэтую сегментацыю і крызіс успрыняцьця Ціханоўскай сярод беларусаў Украіны.
3. Спробы сегментавацца ці закапсулявацца. З аднаго боку гэта праявілася ў маштабе самой канфэрэнцыі. Зь іншана, ў вызначэньні ў часткі актыўных удзельнікаў. Ужо зьявілася вызначэньне, цытую “Канферэнцыя «Новая Беларусь» становіцца канферэнцыяй эліт.” Важная агаворка, дзе людзі сьвядома праводзяць рысу між “элітамі” і ўсёй рэштай. Дзе сабе, натуральна, адносяць менавіта да “элітарных” колаў. Фраза па сваім уплыву можа стаць (прынамсі тое што бачу ў групах беларусаў Украіны) факапам параўнаўчым з пагонамі “настаяшчага палкоўніка” падчас візыту Ціханоўскай у Кіеў. Але тое значна больш сур’ёзнае — бо спроба часткі актывістаў самім вызначыць сябе некай вышэйшай кастай толькі паскорыць працэс сегментацыі. Калі будуць нават сярод беларусаў замежжа “яны” і “мы”. Дзе “яны” – саманазваная эліта – будуць успрымацца як нешта хутчэй чужое чым сваё й карыснае.

Таму для апанэнтаў Лукашэнкі задачай №1, на маю думку, мае стаць асэнсаваньня рэальнай сегментацыі на розных узроўнях. І вызначыць якім чынам ладзіць супрацу між рознымі групамі/сегментамі. Фактычна, вяртаемся да ключавога пытаньня – гарызантальнай супрацы = якое спрычыніла скліканьне першай канфэрэнцыі “Новая Беларусь” і стварэньня АПК. Кола замкнулася, вырашэньня няма. Наступнае кола будзе ўжо абаротам сьпіралі, з рухам, скіраваным долу, а не ўгору.”
Іг.Тышкевіч