Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС па тыле — начальніка тылу.

Адпаведны ўказ сёння падпісаў лукашэнка. Наркевіча таксама звольнілі з вайсковай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы і знакаў адрознення. Прычыны кадравых змяненняў афіцыйна не паведамляюцца.