ЕС увёў новыя санкцыі: пад абмежаванні трапілі Мазырскі НПЗ і беларускія абаронныя прадпрыемствы
Пад санкцыі трапіў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, які ўваходзіць у склад канцэрна «Белнафтахім» і, паводле рашэння Савета ЕС, мае стратэгічнае значэнне для беларускай эканомікі і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
Таксама ў спіс унесеныя Еўрапейская трэйдынгавая кампанія (ЕТК), ТАА «ЧЫП І ДЫП», ААТ «Дыяпраектар», Канструктарскае бюро «Дысплей» і ЗАТ «Завод корпусных вырабаў».
У ЕС адзначылі, што ЕТК, хоць і зарэгістраваная ў расійскім Смаленску, звязаная з дзяржаўнай Беларускай нафтавай кампаніяй і структурамі, якія падтрымліваюць беларускія ўлады.
КБ «Дысплей» распрацоўвае спецыялізаваныя маніторы і дысплеі для працы ў складаных умовах, у тым ліку для прамысловага і ваеннага выкарыстання.
«Завод корпусных вырабаў», быў створаны на тэрыторыі былых ваенных складоў і фактычна арыентаваны на выпуск боепрыпасаў, у тым ліку артылерыйскіх снарадаў і рэактыўных боепрыпасаў для РСЗА «Град».