Менск скардзіцца ў ЮНЭСКА: плот, які ўзьвялі супраць мігрантаў, раптам стаў галоўнай пагрозай для пу…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Менск скардзіцца ў ЮНЭСКА: плот, які ўзьвялі супраць мігрантаў, раптам стаў галоўнай пагрозай для пушчы

https://smarturl.click/E0LmV
Беларусь зьвярнулася да ЮНЭСКА з просьбай стаць пасярэднікам у спрэчцы з Польшчай вакол Белавескай пушчы. Менск сьцьвярджае, што польская памежная агароджа, пабудаваная падчас міграцыйнага крызісу, пагражае ўнікальнай экасыстэме.

«Лічым, што ўзаемадзеяньне на тэхнічным узроўні павінна быць адноўленае неадкладна».


Польская агароджа на мяжы зь Беларусьсю зьявілася пасьля міграцыйнага крызісу 2021 году, калі тысячы мігрантаў з Блізкага Ўсходу, Азіі і Афрыкі спрабавалі трапіць у Эўразьвяз празь беларускую тэрыторыю. У 2021 годзе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш ня будзе стрымліваць паток мігрантаў да межаў ЭЗ.