Свяшчэнны Сінод Рускай праваслаўнай царквы зацвердзіў змяненні ў статуце Рэспубліканскага аб’яднання «Беларуская Праваслаўная Царква».
Згодна з новым рашэннем, у афіцыйнай назве павінна выкарыстоўвацца поўная фармулёўка — «Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату».
Такім чынам на статутным узроўні замацавана прыналежнасць БПЦ да Маскоўскага патрыярхату, пра неабходнасць якой у РПЦ заяўлялі яшчэ ў 2025 годзе. Пасля тых патрабаванняў Беларуская Праваслаўная Царква ўжо некалькі разоў змяняла афармленне назвы і лагатып на сваім афіцыйным сайце. Цяпер гэтыя змены атрымалі афіцыйнае замацаванне ў статутных дакументах.