Польшча ўзмацняе ахову мяжы з БеларуссюПольшча стварыла новы Кампанент памежнай абароны для аховы ўс…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Польшча ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю

Польшча стварыла новы Кампанент памежнай абароны для аховы ўсходняй і паўночна-ўсходняй межаў. Падраздзяленне будзе змагацца з гібрыднымі пагрозамі, міграцыйным крызісам і выкарыстаннем беспілотнікаў.

Новая структура ўвойдзе ў склад Войскаў тэрытарыяльнай абароны і стане часткай праграмы «Усходні шчыт».

У яе складзе будуць чатыры брыгады, якія супрацоўнічаюць з Памежнай службай і іншымі сілавымі структурамі. Камандзірам прызначаны брыгадны генерал Мечыслаў Гургелевіч.