Лукашэнка назваў інцыдэнт з дзецьмі ў Бранскай вобласці спробай уцягнуць Беларусь у вайну

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Лукашэнка расцаніў інцыдэнт зь дзецьмі ў Бранскай вобласьці як спробу ўцягнуць Беларусь у вайну: https://smarturl.click/Og52e

«Калі нас нехта правакуе і спрабуе ўцягнуць у вайну, мяркую, што гэта дрэнна абыдзецца тым, хто спрабуе гэта зрабіць», — працытавала Лукашэнку яго прэсавая служба.

«Мы сябе паводзім спакойна. Камусьці не падабаецца, што Беларусь спакойная дзяржава, таму гэта ўсё адбываецца. Мы чуем заявы, апраўданьні, вэрсіі розныя. Але нам патрэбная ісьціна», — заявіў Лукашэнка.

«І мы чакаем гэтай ісьціны або рэальнага, справядлівага, шчырага адказу ад украінскіх дзяржаўных служачых і вайсковых, і людзей. Мы ўсё роўна высьветлім праўду, гэта ня будзе вялікай праблемай», — заявіў Лукашэнка.