Мазепін у Менску абмяркоўвае з Лукашэнкам калійны рынак і магчымасці супрацоўніцтва

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Мазепін ў Менску. Гаварыў з Лукашэнкам пра калійны рынак.
Пра што?
Тут трэба разумець, што ягоная матывацыя не зьмянілася з 2019. Петрыкаўскі ГАК і Недра Нежын сумарна пры выхадзе на намінал даюць ад 4 да 5 млн тон. Пры тым што на максімуме Беларусь прадавала на зьнешніх рынках 10-11. РФ таксама 10-11. У Расеі будуюцца новыя магутнасьці, але тыя будуць зданы не раней за ІІ квартал 2027. У выпадку калі аслабляюцца санкцыі і адкрыаюцца рынкі, Беларусь ня толькі выходзіць на свае “намінальныя” 10-11 млн тон, але й дадае да іх яшчэ 5 – лічы 50%. Што дазваляе сапраўды дэмпінгаваць. І, улічваючы перасячэньне асноўных рынкаў збыту, для расейскай калійкі тое, мякка кажучы, будзе зусім не фантан. Калі згубіць кліентуру – новыя аб’ёмы не будуць патрэбныя. Ну і вяртацца на рынкі складана. Таму інтарэс шкурны і вымяраецца сумай ад 3-4 млрд на год. Варта таго каб змагацца.
Адпаведна, тэмы размовы
1. Даведацца на якім этапе размовы з ЗША пра гандаль і магчыма ўваход капіталу
2. Транзіт – размова пра безперашкодны транзіт і гандаль па супастаўных грошах. Фактычна ўтрымаць Беларуськалій у арбіце
3. Прапанаваць грошы – а менавіта паспрабаваць самому ўвайсьці ў здзелку па набыцьці аднаго з актываў. Нават калі не атрымаецца набыць, Лукашэнка задзярэ кошты на захадзе і ўсходзе ды сарве амэрыканскі ды кітайскі накірункі.
4. Такі прамацаць глебу наконт аднаўленьня ці то сумеснага гандлю (праз адну юрыдычную асобу) ці нават стварэньне калійнага холдынгу (чытай паглыненьне Беларуськалія)
5. Кітайскі рынак як вытворная – у красавіку Беларусь па аб’ёмах продажу ў КНР ушчыльную (розьніца 50 тыс тон) наблізілася да РФ. І ёсьць верагоднасьць (калі у Менску не будуць дуркаваць) што кантракты падпісаныя ў ліпені зафіксуюць большую чым расейская долю ў КНР.

Мазепін хвалюецца. Прыехаў у фармаце “мірыцца” і казаць які ён добры ды лагодны. Прапаноўваць грошы тут і цяпер. Каб проста надурыць старычка. Як гэта было не раз у размовах з РФ, напрыклад, па нафце – зьяўляецца альтэрнатыва і расея на год-два дае шыкоўныя ўмовы. А калі Беларусь губляе магчымасьці, закручвае гайкі ды вяртае сваё зь лішкам.

Ну і другі накірунак. На фоне зьмяншэньня фінансаваньня ад ЕС, мяркую, шмат каму ў Вільні ды Варшаве прапануюць крыху грошай за падтопку за захаваньне санкцый як надаўжэй. Яшчэ раз – кошт пытаньня для РФ – 3-4 млр стратаў на год мінімум, для Мазепіна асабіста – 25-27 мільёнаў зь кішэні. Штогод. Інвэстыцыя нават ў 10 млн (калі палова з федэральнага бюджэту а другая ад іншых акцыянэраў) – вельмі добры бізнэс па захаваньню сваіх інтарэсаў і сваіх прыбыткаў.

Таму, як казалі ў часы СССР “ждём что будет пісать газета Ізвестія” ))))