У раёне Слуцка 2 чэрвеня ўпалі беспілотнікі, меркавана тыпу «Шагэд»

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У раёне Слуцка 2 чэрвеня, упаў беспілотнік, меркавана тыпу «Шагэд».

Інцыдэнт адбыўся ў раёне вёскі Навадворцы, недалёка ад гарадской мяжы.

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра перакрыццё дарог і працу міліцыі, МНС і вайскоўцаў на месцы здарэння.
Таксама з’явілася інфармацыя, што ў раёне Слуцка маглі быць збітыя два дроны.

Паводле сведкаў, выбуху пасля падзення не было.Афіцыйных каментароў ад уладаў і экстраных службаў пакуль не паступала.