Дарэчы, па гісторыі з БВА. Ужо ў СМІ пайшло пра пагоны палкоўніка калі раздавалі ўзнагароды ў Кіеве. Пры тым што самой структуры дэ-факта няма, высокія званьні (на якія трэба мець адмысловы досьвед ці адукацыю) раздаюцца атрымліваецца авансам ці проста для прыгажосьці. Калі так далей пойдзе, ініцыятары самі пахаваюць ідэю пад зьнешнім антуражам, што больш пасуе ралевікам зь іх гульнямі. Адно адныя нараджаюцца эльфійскімі каралямі ці там чараўнікамі, іншыя палкоўнікамі.
Балазе, сярод “дасягненьняў” названая форма, сыстэма рангаў, узнагароды… Дзіўна, але іншыя прыклады фармаваньня такіх армій у экзылі пачыналі аж зусім ня так. Спачатку людзі, зброя – тое што называецца вайсковым фармаваньнем, потым тылы, тэхніка ды амуніцыя (але не парадная форма), толькі далей думалі пра рангі. І ўжо ў апошнюю чаргу пра ўзнагароды.
Тут жа пакуль маем групу патэнцыйных камандуючых. З усіма атрыбутамі. З асабовым складам жа пакуль не склалася.