Пра гэта беларускі дыктатар заявіў падчас вучэнняў з расейцамі:
«Калі ён [Зяленскі] хоча пра нешта пагаварыць, параіцца ці яшчэ нешта, калі ласка, мы адкрытыя для гэтага. У любой кропцы – Украіны, Беларусі – я гатовы з ім сустрэцца і абмеркаваць праблемы беларуска-украінскіх адносін. І, можа, пагаварыць пра перспектывы.
Чамусьці з амерыканцамі, немцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі ў нас ёсць пра што размаўляць, а з Украінай няма пра што…».
Лукашэнка таксама адрэагаваў на заявы прэзідэнта Украіны пра магчымае ўцягванне Беларусі ў вайну:
«Калі і будзем мы ўцягнутыя, у тым ліку калі гэта будзе супраць Украіны, толькі ў адным выпадку – калі яны здзейсняць супраць нас агрэсію. Мы ўцягвацца ў вайну ва Украіне не збіраемся. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Ні цывільнай, ні вайсковай».
Белсат