На выбарах у Каардынацыйную Раду прагаласавала 1775 чалавек, больш за 800 галасоў — «самі за сябе»

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Арыфметыка
На выбарах у Каардынацыйную Раду прагаласавала 1775 чалавек.
А цяпер лічым
Вылучана кандыдатаў: 171
Калі прагаласавалі яны + семьі (лічым +1 чалавек) = маем 342 чалавекі, якія прагаласавалі самі за сябе
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле яе словаў, там працуе 30-40 чалавек. (Аб’яднаны пераходны кабінет – 8 чалавек – але не лічым – яны збольшага рванулі ў сьпісы.) Тое самае наконт сем’яў = 60-80 чалавек.

Разам маем ад 402 да 422 асобаў якія прагаласавалі фактычна самі за сябе.
Сюды дадамо рознага роду інфармацыйныя рэсурсы няўрадавыя агранізацыі, якія маюць падтрымку за кошт “прыналежнасьці” да “дэмакратычных сілаў”. Маем яшчэ каля 300 асобаў. З сем’ямі ды сябрамі хай будзе 500.
Такім чынам галасы “самі за сабе” + “сябры і залежныя фінансава” = не меней за 800

Застаюцца 900 (маю надзею дойдзе хоць да 1к) асобаў, умоўна “з вуліцы”.
Калі лічыць што палітычная эміграцыя з 2020 году каля 150 тысяч. Адняўшы ад іх, хай 2 тысячы “палітычнага актыву” маем 148. І 900 прагаласаваўшых “не з актыву” (хай іх будзе нават 1к, нават 1,5к па выніку) = Меней 1%. Калі ж браць на веру што палітычная эміграцыя – 500 тысячаў, то адсотак становіцца зусім не прыстойным.

Калі гэта не крызіс даверу нават сярод дыяспары (тым каму галасаваць бясьпечна), я ня ведаю што тады назваць крызісам.

ЗЫ: пры гэтым КР як структура – вельмі цікавая ідэя. Проста экспэрымэнт калі Раду, што мае сярод іншага “кантраляваць” офіс ды кабінет зрабілі дэ-факта дадаткам да офісу можна лічыць праваленым. Нічым апроч дыскрэдытацыі ідэі гэта скончыцца й не магло.

Выйсьце – пераасэнсаваньне ролі выбарнага органу. І ягонае перафарматаваньне. Рызыкоўна, магчыма нават страшна для часткі удзельнікаў. Але без гэтага будзе ў лепшым выпадку, ціхі працэс самапатапленьня ў багне.