Падчас абмену палоннымі паміж Украінай і РФ упершыню запісалі словы ўкраінцаў па-руску

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Упершыню падчас абмену палоннымі паміж Украінай і РФ дзяржаўныя прапагандысты запісалі словы не толькі расіян

Словы ўкраінцаў былі зрэжысаваныя прапагандай так, каб падкрэсліць ролю Беларусі як «міратворцы», нейтральнага боку «над сутычкай».

Першая дзіўнасць у рэпартажы Дар’я Рачко для News.by — усе ўкраінцы размаўляюць па-руску. Гэта робяць усе 7 з 7 апытаных украінцаў.

Пры гэтым трое з сямі (на відэа) хваляць якасць ежы пайкоў Лукашэнкі, «годны» ўзровень сустрэчы (быццам палонны мае досвед іншых абменаў), а адзін з палонных называе вайну «братазабойчай».

t.me/flagshtok