На беларуска-польскай мяжы няма спроб нелегальнага пераходу тры тыдні запар, рост у Латвіі

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

На межах адбываюцца дзіўныя рэчы.

1. Тры тыдні запар (акурат з вызваленнем Пачобута) на беларуска-польскай мяжы 0 спроб нелегальна патрапіць у ЕЗ.

2. Дзесьці з таго часу ідзе і зніжэнне ціску мігрантамі на беларуска-літоўскую мяжу. Гэта ад каля 130 спроб на тыдні, калі адпусьцілі Пачобута, да меньш чым 20 на мінулым тыдні.

“Пацяпленне”? Не зусім.

3. На мяжы з Латвіяй гадавы рэкорд – амаль 600 спроб перакрочыць мяжу за тыдзень.
Тобок беларускія ўлады перанакіроўваюць мігрантаў ад межаў з Польшчай і Літвой у бок Латвіі. Мне вось толькі не зразумела, чаму маўчыць афіцыйная Рыга?