У Беларусі раскрыта агентурная сетка літоўскіх спэцслужбаў з Міраславам Троцкім

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

На АНТ паведамілі аб раскрыцьці ў Беларусі «агентурнай сеткі літоўскіх спэцслужбаў»: https://smarturl.click/mBd1O

Распавялі пра літоўскага грамадзяніна Міраславаса Троцкіса, які быў нібыта завэрбаваны ў Літве спэцслужбамі і дзейнічаў пад агентурным псэўданімам «Рынга». Яго пакаралі 15 гадамі пазбаўленьня волі.

Увосень 2024 году Троцкіс адправіўся ў Беларусь наведаць сваякоў, але яго затрымалі.