Былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы папярэдзіў пра небяспеку ў 2027 годзе з боку Расіі

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Севера папярэдзіў, што 2027 год можа стаць асабліва небяспечным з-за пагрозы з боку Расіі.

Паводле яго слоў, Масква ўважліва сочыць за тым, як Еўропа ўзмацняе абарону, нарошчвае вытворчасць узбраенняў і змяняе сваю палітыку бяспекі.

Ён адзначыў, што бліжэйшыя гады стануць перыядам падрыхтоўкі да магчымых новых выклікаў.
На думку эксперта, менавіта да 2027 года Расія можа быць гатовая да больш сур’ёзнага супрацьстаяння.

НАТО, падкрэсліў Севера, павінна выкарыстаць гэты час для ўмацавання абараназдольнасці і стрымлівання патэнцыйнай пагрозы.