Трамп параіў канцлеру Нямеччыны Мерцу больш часу надаваць спыненьню вайны ва Ўкраіне

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Трамп параіў канцлеру Нямеччыны Мерцу больш часу надаваць cпыненьню вайны ва Ўкраіне

Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы Truth:
“Канцлер Нямеччыны павінен больш часу надаваць спыненьню вайны паміж Расеяй і Ўкраінай (дзе ён быў цалкам неэфэктыўны!), а таксама выпраўленьню праблемаў у сваёй краіне, асабліва ў сфэрах міграцыі і энэргетыкі, і менш — умяшаньню ў справы тых, хто ліквідуе іранскую ядзерную пагрозу, робячы сьвет, у тым ліку і Нямеччыну, больш бясьпечным! Прэзыдэнт DJT”