У красавіку стала нашмат больш спробаў нелегальна трапіць зь Беларусі ў балтыйскія краіны, і менш — …

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У красавіку стала нашмат больш спробаў нелегальна трапіць зь Беларусі ў балтыйскія краіны, і менш — у Польшчу

https://smarturl.click/j7nYZ

У красавіку Латвія спыніла ў 5,4 разу больш спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал 2026 году. У красавіку такіх спробаў было 1.700, а за ўвесь першы квартал — 315.
Літва ў мінулым месяцы зафіксавала 481 спробу мігрантаў нелегальна перайсьці мяжу з беларускай тэрыторыі. За ўвесь першы квартал такіх спробаў было 189.
Актуальныя зьвесткі па сытуацыі на мяжы Беларусі з Польшчай зьявяцца пазьней. За 29 красавіцкіх дзён Польшча зарэгістравала 14 такіх спробаў. У студзені іх было 13, у лютым — 52, у сакавіку — 93.